Усе навіны

Вячаслаў Герашчанка: «Донга ў «Дняпры» ў тактычным плане ўвогуле нічога не разумее»

8 траўня, 15:46

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падзяліўся меркаваннем аб легіянерах каманды.

– Вядома, легіянерам прыходзіцца цяжка. Асабліва гэта датычыцца Дональда Донга. Лічу яго вельмі цікавым, кваліфікаваным футбалістам. Але яму патрэбны час на адаптацыю. Пакуль ён у тактычным плане ўвогуле нічога не разумее.

Таму пакуль іграе на нейкіх інстынктах, карыстаючыся сваёй хуткасцю, дрыблінгам, прыроджанымі добрымі якасцямі. Іх трэба развіваць, але для гэтага яму трэба разумець, чаго мы ад яго жадаем. Паціху ўсё ўкладваем, але не так хутка гэта адбываецца.

– Выходзіць, што хлопцы талковыя, але трэба крыху пачакаць?

– Я ўсё ж такі перш за ўсё кажу пра Доні. Пры гэтым Боні – добры гулец, але з пачаткам чэмпіянату яго мучаць нейкія праблемы. Спрабуем з гэтым разабрацца. Упэўнены, што ён можа гуляць нашмат мацней.

Гэтага ж мы чакаем і ад Каргба. Плюс ён нападаючы з добрымі якасцямі, але яго старая траўма, боязь стыкаў не даюць яму ў поўнай меры раскрыцца, – сказаў Герашчанка.