Tribuna/Футбол/Блогі/Раналду ледзь не ўдарыў арбітра кулаком, атрымаў чырвоную, а затым саркастычна пляскаў у ладкі

Раналду ледзь не ўдарыў арбітра кулаком, атрымаў чырвоную, а затым саркастычна пляскаў у ладкі

Крыш зноў сарваўся.

9 красавіка, 03:50
Раналду ледзь не ўдарыў арбітра кулаком, атрымаў чырвоную, а затым саркастычна пляскаў у ладкі

«Аль-Наср» Крышціяну Раналду зноў прайграў важны матч. Гэтым разам – у 1/2 Суперкубка Саудаўскай Аравіі «Аль-Хілялю» 1:2. Пры ліку 0:2 у канцы сустрэчы гол прэстыжу аформіў Сад'ё Манэ.

Зрэшты, галоўным ньюсмэйкерам матча стаў легендарны партугалец. Выніковымі дзеяннямі Крыш не вызначыўся, а вось у чарговы скандал патрапіў. Спачатку наехаў на арбітра ў канцы першага тайма, калі апошні адмяніў гол Атавіа праз афсайд у партугальца. Справядлівая жоўтая картка:

На 87-й хвіліне, калі «Аль-Наср» ужо гарэў у два мячы, нервы Крыша не вытрымалі. Спрабуючы хутка ўкінуць аўт, ён счапіўся з супернікам ля бакавой. Спачатку здавалася, што партугалец толькі спрабуе выкарыстаць свой локаць, але больш падрабязныя паўторы паказалі: удар быў. Арбітр імгненна дастаў чырвоную.

Раздражнёны Крыш ледзь не ўдарыў арбітра пасля гэтага. Толькі паглядзіце на гэты замах:

Раналду саркастычна сышоў з поля, пляскаючы ў ладкі. Маўляў, вы толькі паглядзіце на гэтае судзейства:

Самае цікавае, што гэта не першы зрыў зорнага партугальца менавіта ў матчах з «Аль-Хілялем». Здаецца, гэта яго новы прынцыповы супернік пасля іспанскіх класіка.

Пачалося ўсё год таму, таксама ў красавіку: Раналду і «Аль-Наср» прайгралі, а Крыш запомніўся прыёмам з адзінаборстваў, калі спрабаваў задушыць Густава Куельяра.

Ужо ў лютым 2024-га падчас таварыскага турніру Riyadh Season Cup адбыўся сапраўдны выбух.

Па-першае, «Аль-Наср» зноў прайграў «Аль-Хілялю». Па-другое, заўзятары суперніка пачалі скандаваць «Месі, Месі».

Раналду завёўся, прыкладваў руку да вуха і крычаў: «Тут я, а не Месі». А пасля сустрэчы ўзяў адзін з прыляцеўшых да яго шалікаў «Аль-Хіляля», сунуў сабе ў шорты і некалькі секунд імітаваў ім дзіўныя рухі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты