Tribuna/Футбол/Блогі/Ведалі, што Белінгем рэгулярна парушае адно правіла Ла Лігі? Усё праз свае ногі

Ведалі, што Белінгем рэгулярна парушае адно правіла Ла Лігі? Усё праз свае ногі

Заўважылі цікавую дэталь.

26 красавіка, 11:30
Ведалі, што Белінгем рэгулярна парушае адно правіла Ла Лігі? Усё праз свае ногі

Англійскі навічок «Рэала» Джуд Белінгем двойчы прыбіў «Барселону» ў дадатковы час, настраляў у чэмпіянаце 17 галоў, зрабіў 4 асісты і вядзе «сметанковых» да золата Ла Лігі. Паралельна мае 4+4 у Лізе чэмпіёнаў і да гэтага часу прэтэндуе на галоўны еўратрафей сезона. Эксперты ўжо мяркуюць, што менавіта Джуд – адзін з галоўных фаварытаў на «Залаты мяч» гэтага года.

Карацей, 20-гадовы Белінгем – прыгажуньчык, але нядаўна прыдзірлівыя заўзятары заўважылі адзін цікавы факт: Джуд пастаянна парушае адно і тое ж правіла Ла Лігі.

Белінгем любіць вялікія выразы на гетрах. Робіць гэта, каб аслабіць ціск на мышцы

Напэўна, і вы заўважалі, што ў Джуда на задняй частцы галёнкі велізарныя выразы на гетрах.

У «Бірмінгеме» гэтага яшчэ не было:

А вось пасля пераезду ў Дортмунд разрэзы пачалі з'яўляцца:

Цяпер выглядае ўсё вось так:

І гэта не пытанне моды, як можа нехта падумаць – справа ў прафілактыцы мышачных пашкоджанняў. Белінгем, як і куча іншых гульцоў па ўсім свеце, скардзіцца на стандартныя гетры, якія не ўлічваюць асаблівасці цягліц сучасных атлетаў.

Прасцей кажучы, стандартныя гетры часта выклікаюць празмерны ціск на напампаваныя мышцы, што ў сваю чаргу можа прывесці да праблем і траўм.

Навукоўцы, якія праводзілі біямеханічныя вопыты і аналізы, прыйшлі да высновы, што гетры ў абліпку ўяўляюць небяспеку для тых, хто пакутуе цягліцавымі хваробамі. Адно з рашэнняў праблемы: пазбягаць напружання ў пэўных месцах на назе. Напрыклад, на камбалавіднай мышцы.

У цяперашніх рэаліях, калі вытворцы штампуюць адзенне тысячамі экзэмпляраў, знізіць напружанне можна выключна з дапамогай звычайных нажніц. Праз гэтыя «дзіркі» на гетрах гульцы адчуваюць большы камфорт і зніжаюць рызыку пашкоджання ад перанапружання.

А ў чым парушэнне? Няўжо гэта забаронена правіламі?

У рэгламенце Ла Лігі ёсць спецыяльны пункт, які прысвечаны форме гульцоў. Пункт кажа, што футбаліст не павінен гуляць у падраным адзенні. Тычыцца гэта не толькі футболкі і шортаў.

Праўда, Ліга даўно ўжо заплюшчвае вочы на гетры, бо калі прыдзірліва падыходзіць менавіта да гэтага пункта – пачнецца арганізацыйны хаос.

Насамрэч амаль ніхто з гульцоў не бегае ў цэлых гетрах, якія вы можаце набыць у краме. Футбалісты звычайна абразаюць ніз і пакідаюць толькі верх, які проста нацягваюць на нагу, тады як пад буцамі ў іх адмысловая тэхнічная шкарпэтка. Таму гетры цэлыя толькі да шчыкалаткі, а з юрыдычнага пункту гледжання – гэта таксама парушэнне.

А яшчэ здараюцца пастаянныя канфлікты з тэхнічнымі спонсарамі, якія вырабляюць адзенне для клубаў. Напэўна, вы некалі бачылі па ТБ, што некаторыя шкарпэткі гульца пры набліжэнні адрозніваюцца колерам ад гетры, якая пакрывае верх нагі. Гэты момант якраз спонсарам і не падабаецца, таму часта футбалісты проста перамотваюць зону вышэй галенастопа клейкай стужкай.

Наконт апошняй – у правілах якраз дакладна прапісана: яна павінна быць такога ж колеру, як і гетры.

Белінгем не першы гулец «Рэала», які выразае дзіркі на гетрах. У свой час гэтак жа рабіў Гарэт Бэйл, хоць памер і колькасць дзірак у яго былі куды меншымі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты