Усе навіны

Артыст Cirque du Soleil Букін пра Шчэрбу: «Тое, што ён нарадзіўся ў Беларусі, не робіць яго беларусам»

5 снежня 2022, 09:04

Артыст Cirque du Soleil Сямён Букін у інтэрвʼю «ЧеснОК» распавёў, каго на яго думку варта лічыць беларусам.

— Ты ў адным са сваіх інтэрв’ю таксама расказваў, што Шчэрба — гэта не беларус. Чаму так адбываецца, што сапраўды шмат беларусаў-спартоўцаў, якія зʼехалі даўно за межы Беларусі яны не выказваюцца, нічога не кажуць і ўвогуле так інэртна сябе паводзяць?

— Таму што яны не беларусы. Я выбачаюся. Я выбачуся перад Шчэрбай. Дарэчы, будзем мы ў Штатах і я думаю зайсці ў зал, калі ён дзесці там, і паразмаўляць.

Чаму гэта так адбываецца. Наконт Шчэрбы. Шчэрба нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, ён нарадзіўся ў БССР. То бок назваць гэта Беларуссю таксама цяжка. І ён 30 гадоў жыве ў Штатах. Ён не жыве Беларуссю. Як можна яго назваць беларусам? Тое, што ён нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі не робіць яго беларусам. Усё. Што робіць цябе беларусам? Вось такое пытанне. Таму я назваў яго не беларусам.

— Але напрыклад Домрачава. Яе лепшыя гады былі ў Беларусі. І вось яна абʼектыўна не бедны чалавек, і яна не жыве ў Беларусі, хоць і прыязджае. І яна нібыта выказваецца, але заўсёды так быццам бы вада праз камяні праходзіць гэтыя важныя сапраўды тэмы. Ці напрыклад беларуска яна?

— Я ведаю, што Домрачава нават нарадзілася не ў Беларусі. Але гэта не значыць тое, што яна не можа быць якаснай беларускай. Я разумею Дашу, што яна так не казала, таму што вельмі шмат у яе ў Беларусі. Вельмі шмат грошай, вельмі шмат чаго залежыць. І калі прыйдзе час, я думаю, што мы пачуем яе. Яна зрабіла свой выбар, яна герой Лукашэнкі, але не герой для беларусаў. Вось і ўсё. І казаць, што яна не беларуска, тут складана. І па-майму субʼектыўнаму меркаванню таксама вельмі складана назваць яе беларускай.

То бок мы павінны зрабіць тлумачэнне «Хто такі беларус». Калі абʼектыўна. Напрыклад, беларус гэта той, хто нарадзіўся ў Беларусі, ведае сваю мову, ведае гісторыю, паважае гісторыю сваёй мовы і паважае гісторыю сваёй краіны і гэтак далей, суверэнітэт і паважае народ, а не прэзідэнта. І па якой колькасці з гэтых пунктаў Даша падыходзіць. І можна судзіць па гэтаму.

— Ты казаў што, мы яе яшчэ пачуем. Ці будзе інтэрвʼю пасля гэтых усіх падзей для цябе мець нейкую вагу?

— Не, вагу не будзе мець, але пасмяяцца можна будзе. Так і людзі ж не дурні ўжо. Людзі ўсё разумеюць. Тыя, хто будуць гэтыя інтэрвʼю слухаць і чытаць, яны ж таксама будуць разумець, што да чаго. Ну будуць апраўдвацца неяк. Ну добра. Але ж мы ўсе ведаем, што час быў. І ўжо гэты час скончыўся. І шмат было часу, калі трэба было выказаць сваю падтрымку народу.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com