Усе навіны

Гарнасько заняла 4-е месца на этапе Кубка свету ў Баку

21 красавіка, 23:27

У Баку завяршыўся трэці этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Адзіная прадстаўніца Беларусі Аліна Гарнасько выступала ў нейтральным статусе.

21 красавіка яна выступіла ў фінале практыкавання са стужкай. Гарнасько атрымала 33 балы і заняла 4-е месца. Яна саступіла 0,2 бала ўкраінцы Таісіі Анафрыйчук, якая стала 3-й.

Перамогу атрымала нямека Дар'я Варфаламееў (33,400). Серабро выйграла Эльвіра Краснабаева з Балгарыі (33,350).

Гарнасько засталася без медаляў Кубка свету на другім этапе запар.

4-ы этап Кубка свету пройдзе ў Ташкенце.