Усе навіны

Букін пра Ганчарова ў Cirque du Soleil: «Упэўнены, ён не жорсткі лукашыст. Цырку ўсё роўна, хто працуе, гэта бізнес»

20 траўня 2023, 14:46

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» распавёў пра сваю рэакцыю, што падпісант прарэжымнага ліста спартоўцаў Улад Ганчароў выступае ў Cirque du Soleil.

– Твая рэакцыя на тое, што Уладзіслаў Ганчароў – чалавек, які падпісаў ліст за Лукашэнку, ён зараз у Cirque du Soleil?

– Наогул ніякая. Бо, ведаеш, я шмат думаў, што будзе калі прыедзе лукашыст у цырк. Але ведаеш, у цырку ўсё роўна, хто ў іх працуе. Яны не ведаюць гісторыю, што адбывалася ў Беларусі з гэтымі праўладнымі лістамі. Для цырка гэта бізнес і не болей.

Раней бы ў мяне прыгарала ад гэтага. Ну як гэта так: падпісант ліста за Лукашэнку едзе працаваць туды, супраць чаго накіравана ўся ідэалогія Лукашэнкі.

Я не апраўдваю Улада, але я ўпэўнены, што гэты чалавек не падпісваў гэты ліст. За яго яго падпісалі. Я ведаю, што ён з таго тыпу людзей, якія хацелі проста адседзецца. Ну вось зараз ён і атрымлівае за гэта. Ён не жорсткі лукашыст. Я ўпэўнены ў гэтым. Чамусьці ён вырашыў, што гэты подпіс нічога не будзе значыць і ў будучыні ён ніяк не адаб'ецца на ім. Але вось зараз, я думаю, гэта адаб'ецца на ім добра, – сказаў Букін.