Усе навіны

Букін пра адаптацыю Ганчарова ў Cirque du Soleil: «Не выключаю, што яму цяжка ў псіхалагічным плане. Ён прыехаў з краіны для жыцця на загніваючы Захад, дзе яго атачаюць геі і лесбіянкі»

22 траўня 2023, 14:36

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю Tribuna.com расказаў пра працэс адаптацыі алімпійскага чэмпіёна і падпісанта прарэжымнага ліста спартсменаў Улада Ганчарова ў Cirque du Soleil.

– Яшчэ не выключаю, што Уладу цяжка ў псіхалагічным плане. Ён жа прыехаў з краіны для жыцця на загніваючы Захад, дзе яго атачаюць геі і лесбіянкі. З імі трэба вітацца, нават, можа, у душ хадзіць. Як жа так? Гэта ж дрэнна. А калі ў Беларусь прыедзе, як на яго будуць глядзець? Таму, можа, на Ганчарова цісне ўся гэтая сітуацыя, – сказаў Букін.