Все новости

Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Лобан пра чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы, дзе паказвалі перавернуты дзяржсцяг: «Узровень правядзення быў не ніжэйшы, чым на ЧЕ ці ЧС»

6 сакавіка 2023, 14:27

Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Алег Лобан падзяліўся меркаваннем чэмпіянатах Расіі ў якасці альтэрнатывы міжнародным стартам.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Чэмпіянат Расіі, я думаю, ва ўсіх відах спорту, не толькі ў цяжкай атлетыцы, – гэта значная падзея. Неяк [міністр спорту Лукашэнна] Сяргей Кавальчук сказаў, што водгук ад іншых відаў спорту атрымлівалі, што калі мы ўдзельнічаем на чэмпіянаце Еўропы ці там свету, ты змагаешся з адным расіянінам, а тут іх 10-15-20.

Таму гэта вельмі сур'ёзныя мерапрыемствы. Тым больш, з такім правядзеннем, як вось мы ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Расіі летась у Хабараўску, – узровень не ніжэй, чым на чэмпіянаце Еўропы ці свету, таму паралель тут адчувалася вельмі добра», – сказаў Лобан.

Нагадаем, што на чэмпіянаце Расіі па цяжкай атлетыцы, пра які казаў Лобан, усе 4 дні на ўзнагароджаннях дзяржфлаг Беларусі паказвалі ў перавернутым выглядзе.