Усе навіны

Намеснік старшыні БФТА Крэйдзіч: «Кіраўнік IWF – наш вялікі сябар. Там выбудоўваюць, каб нашыя цяжкаатлеты маглі кваліфікавацца на АГ, нягледзячы на ўсе забароны»

7 сакавіка 2023, 10:18

Намеснік старшыні БФТА Віталь Крэйдзіч расказаў аб тым, як выбудоўваюцца зносіны з міжнароднай федэрацыяй аб допуску на міжнародныя спаборніцтвы, а таксама аб ліцэнзаванні на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер, прайшлі выбары ў мінулым годзе, новы прэзідэнт спадар [Махамед] Джалуд – гэта прадстаўнік Ірака. Ён быў генеральным сакратаром міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF). Гэта наш вялікі сябар. Ён быў у нас у краіне неаднаразова. Таму паразуменне ў нас ёсць.

Я магу сказаць па будучых стартах. Тэлефанаваў мне тыдзень таму генеральны сакратар IWF Антоніа Урса, якраз перад паседжаннем Выканкама, яны разглядаюць пытанне допуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў.

Цяпер мы ўключаны ў папярэднія заяўкі, у старт-лісты на чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў Арменіі ў красавіку гэтага года. Гэта дарослы чэмпіянат Еўропы. Гэта яшчэ не азначае допуску. Нажаль, усё чакаюць усёткі канчатковага рашэння МАК, але мы вельмі ўсёткі спадзяемся, што сітуацыя ссунулася, што ўжо разумеюць і МАК, і прэзідэнт МАК Томас Бах абсурднасць гэтага адхілення, гэтага нядопуску.

Таму такія планы ёсць. Плюс IWF выбудоўвае сваю стратэгію такім чынам, каб мы маглі, нягледзячы на ўсе гэтыя забароны, выканаць яшчэ кваліфікацыйную сістэму на Алімпіяду. Апошняя кропка ў нас, папярэдне, – гэта ліпень 2023 года. Гэта ліцэнзійны Кубак, які адбудзецца на Кубе.

Калі мы яго прапусцім, то ў нас можа з'явіцца апошні шанец – Азіяцкія гульні ў канцы верасня. Калі мы прапусцім і іх, то, на жаль, не зможам выканаць кваліфікацыйную сістэму, – сказаў Крэйдзіч.