Все новости

Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Лобан пра безмедальныя АГ у Токіа: «У 2020-м цяжкаатлетам з-за адмен стартаў прыйшлося быць заўсёды ў форме, усе стаміліся, таму непаладкі і атрымаліся»

8 сакавіка 2023, 14:36
1

Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Алег Лобан і трэнер жаночай зборнай Валер Сізенок патлумачылі, чаму здарыліся безмедалёвыя Алімпійскія гульні ў Токіа.

Вядучы дзяржТБ: Хацелася б паглыбіцца ў даўнія часы 2021-22 год. Не самыя, напэўна, удалыя выступленні атрымаліся і на Алімпіядзе, і на чэмпіянаце Еўропы і свету. З чым гэта можна звязаць?

Трэнер жаночай зборнай Сізенок: У першую чаргу гэта звязана з пераносам Алімпійскіх гульняў, бо спартсмены ішлі на вялікім аб'ёме трэніровачных сваіх магчымасцей, і гэты год склаўся для нашых двух удзельнікаў Алімпійскіх гульняў Ціханцова Яўгена і Дар'і Навумавай не вельмі ўдала. Таму што яны ўжо былі гатовы выступіць у гэты год і свае максімальныя намаганні прыклалі адпаведна на 2020 год. Але ў сувязі з пераносам атрымалася вось такая няўдача.

Вядучы дзяржТБ: То бок, атрымліваецца, што не на піку формы былі?

Сізенок: Яны былі на піку форме, ну ёсць свае нюансы, бо яшчэ і закранула гэтая тэма непрыемная пандэмія. Яна таксама адбілася на не толькі на беларускіх усіх спартсменах, але і на ўсім насельніцтве нашай планеты і краіны.

Трэнер мужчынскай зборнай Лобан: Тут важна адзначыць, што, калі прыйшла да нас пандэмія, нам жа не адмянілі цэлы год спаборніцтваў адразу. Таму мы ішлі да аднаго старту, яго за месяц адмянялі. На гарызонце з'яўляўся наступны старт, значыць, на пік формы выходзілі ўжо да яго, яго таксама адмянялі. І на гарызонце з'яўляўся ўжо ў другім паўгоддзі яшчэ адзін старт і мы ішлі туды.

І гэтая гонка за стартамі стварыла такія ўмовы, што нам прыйшлося быць заўсёды ў форме, гэта значыць, мы практычна не давалі адпачываць, і гэта негатыўным чынам склалася. Усе стаміліся. Да канца года мы прыйшлі стомленыя, а наперадзе – Алімпійскія гульні. Вось таму на гэтым фоне нейкія непаладкі і атрымаліся.

Сізенок: Гэта значыць, гэта значыць тройчы ў год выходзілі на максімальны пік, а для спартсмена гэта вельмі праблематычна, таму што гэтую максімальную форму яе нельга захаваць, на яе можна выйсці. Затым можна адпаведна спускацца, каб нанава ўжо выбудоўваць мадэль падрыхтоўкі для ўсіх спартсменаў. На жаль, і і адбілася гэта на Алімпійскіх гульнях.

Лобан: Што называецца, умееш працаваць, умей і адпачываць.