Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Лобан пра бан: «Баяцца, што ўцяром ім нос»

8 чэрвеня 2023, 18:51

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы Алег Лобан падзяліўся меркаваннем пра адхіленне беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтва.

- Многія міжнародныя федэрацыі не хочуць да гэтага часу і выказваюцца негатыўна ў адносінах да допуску нашых спартсменаў.

Мы ўсё ж такі з'яўляемся сур'ёзнымі сапернікамі. Баяцца, што ўцяром ім нос. Нашы спартоўцы выступалі на чэмпіянаце і на першынстве Расіі, але ўваход на міжнародную арэну, мусіць, ні з чым нельга параўнаць. Асабліва калі гаворка ідзе пра Алімпійскія гульні, - сказаў Лобан.

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) раней аб'явіла, што для допуску на турніры спартсмены з Расіі і Беларусі павінны падпісаць дэкларацыю з абавязацельствам «не выказвацца ў падтрымку вайны». Спаборнічаць дапушчаныя спартсмены будуць у нейтральным статусе ў форме шэрага колеру.

Пры гэтым ад прадстаўнікоў Расіі падпісаных дэкларацый ва ўстаноўлены тэрмін не паступіла, таму расійскія грамадзяне не прымуць удзел у турніры ў Гаване.