Усе навіны

2 падпісанткі рэжымнага ліста і яшчэ 12 беларускіх атлетаў увайшлі ў заяўку на ЧЕ па цяжкай атлетыцы

12 лютага, 15:10

Еўрапейская федэрацыя цяжкай атлетыкі прадставіла заяўку на чэмпіянат Еўропы, які з 12 па 20 лютага адбудзецца ў Сафіі, Балгарыя.

У спісе прысутнічаюць 14 беларускіх спартсменаў, дапушчаных у нейтральным статусе.

Жанчыны: Юлія Гуліна (вагавая катэгорыя 55 кг), Шчапанава Аліна (59 кг), Дзіяна Майсеевіч (64 кг), Кацярына Якушава (64 кг), Сюзана Валодзька (71 кг), Паліна Пагуляева (76 кг), Дар'я Хейдэр (81 кг).

Мужчыны: Генадзь Лапцеў (вагавая катэгорыя 67 кг), Пётр Асаёнак (89 кг), Павел Хадасевіч (96 кг), Юльян Курловіч (96 кг), Яўген Ціханцоў (102 кг), Сяргей Шаранкоў (102 кг), Эдуард Зязюлін (+109 кг).

Адзначым, што Шчапанава і Хэйдэр з'яўляюцца падпісанткамі рэжымнага ліста спартсменаў.