Усе навіны

Касцючонак пасля вылету «Юнацтва» ў 1/4 фіналу плэй-оф Экстралігі: «Зараджаецца новая каманда. Спадзяюся, з наступнага года»

19 сакавіка, 09:38

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падвёў вынікі чвэрцьфінальнай серыі супраць «Металурга». Лiк у серыі: 1-4.

– Былі добрыя гульні. Прысутнічаў напал, шмат адзінаборстваў. Супернік недзе перацярпеў, згуляў проста, недзе другім нумарам, больш рабілі пракідаў у нейкіх момантах і чакаў нашых памылак. І яны ў нас былі. Крыўдна, што яны сэрыйныя, і што дапускаюць іх адны і тыя ж людзі. Мы да іх не дастукаліся.

Ідзе амаладжэнне, плюс ліга выраўнялася, усе каманды прыблізна аднаго ўзроўню. Цяпер зараджаецца новае «Юнацтва». Спадзяюся, з наступнага года, – сказаў Касцючонак.