Усе навіны

Раман Бабарыка пакідае «Металург»

2 траўня, 19:44

Брамнік жлобінскага «Металурга» Раман Бабарыка пакідае клуб, ён працягне кар'еру ў іншай камандзе, паведамляе прэс-служба клуба.

Усяго Бабарыка правёў у Жлобіне чатыры сезоны і тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі з «ваўкамі» (2022-2024). Сумарна за «Металург» брамнік згуляў 84 матчы.

У мінулым сезоне Раман правёў 24 сустрэчы (14 перамог) пры 92,8 працэнта адбітых кідкоў і каэфіцыенце надзейнасці 2,41. Адзін матч варатар завяршыў шатаўтам.