Усе навіны

Данііл Сацiшвілі: «Стась даў шмат парадаў. Прыемна гуляць з такімі людзьмі»

6 траўня, 15:01

Форвард мінскага «Дынама» Данііл Сацiшвілі распавёў пра гульню з Андрэем Стасем.

– Ты часта гуляў у тройцы з Андрэем Стасем. Раскажы пра гэты досвед.

– Амаль увесь сезон мы гулялі разам. Як у роўных саставах, так і ў меншасці. Андрюха даваў шмат парадаў: як лепш клюшку паставіць, як загнаць суперніка, у які момант лепш кінуць.

Увогуле шмат розных дробных нюансаў тлумачыў, гэта важна. Дзякуй яму! Андрэй шмат чаго дасягнуў у хакеі, прыемна гуляць з такімі людзьмі і пераймаць досвед, -– сказаў Сацiшвілі.