Усе навіны

Тхэквандыст зборнай Беларусі расiянiн Гурцыеў узяў лiцэнзiю на АГ-2024

11 сакавіка, 20:16

Тхэквандыст зборнай Беларусі Георгій Гурцыеў узяў пуцёўку на АГ-2024 у катэгорыі да 58 кг.

На еўрапейскім кваліфікацыйным турніры, дзе алімпійскія ліцэнзіі атрымлівалі па два найлепшыя спартсмены ў кожнай вазе, Гурцыеў дайшоў да паўфіналу, а ў ім перамог (2:1) Льва Карнеева з Сербіі.

Іншы прадстаўнік зборнай Беларусі Арцём Плоніс у катэгорыі звыш за 80 кг таксама дабраўся да вырашальнай сустрэчы за месца на АГ, але ў ёй саступіў славенцу Патрыку Дзіўкавічу.

Адзначым, 23-гадовы Гурцыеў нарадзіўся і вырас у расійскім Уладзікаўказе, прадстаўляў Расію, аднак з 2022-га выступае за зборную Беларусі.