Усе навіны

Спікер НАК Кітая: «Гатовы ствараць платформы для ўсіх спартсменаў, у тым ліку з Расіі і Беларусі, для абароны алімпійскіх каштоўнасцей і адзінства алімпійскай сям'і»

28 студзеня 2023, 21:35

Спікер НАК Кітая выказаўся пра магчымае вяртанне расіян і беларусаў у міжнародныя спаборніцтвы.

«Спартсмены па ўсім свеце павінны мець роўныя правы на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. Будуць яны спаборнічаць ці не павінны вызначаць спартыўныя вынікі, без умяшання палітычных і ваенных фактараў.

Кітай прытрымліваецца прынцыпу палітычнай нейтральнасці ў спорце і выступае супраць яго палітызацыі.

Мы верым, што спорт мусіць аб“ядноўваць свет, а не наадварот. Міжнародная спартыўная супольнасць павінна працаваць разам дзеля агульнай будучыні, а не падзяляць яе.

Алімпійскі камітэт Кітая будзе актыўна рэагаваць і падтрымліваць ініцыятывы і рашэнні МАК і АКА, і гатовы ствараць платформы для ўсіх спартсменаў, у тым ліку з Расіі і Беларусі, для абароны алімпійскіх каштоўнасцей і адзінства алімпійскай сям'і.

МАК, НАК Кітая і АКА і надалей будуць абмяркоўваць канкрэтныя планы па ўдзеле такіх спартсменаў у Азіяцкіх гульнях», – гаворыцца ў каментары.