Усе навіны

Уладзімір Навіцкі: «Можа быць, я жыў няправільна, але па-іншаму не ўмеў і не навучыўся»

8 траўня, 14:21

Беларускі каментатар Уладзімір Навіцкі падзяліўся меркаваннем аб сваім жыцці. 8 траўня ён адзначае 70-годдзе.

– У 1992 годзе, калі стартаваў першы суверэнны чэмпіянат Беларусі па футболе, я спатыкнуўся і зламаў нагу. Гіпс, мыліцы... Але не мог выпасці са строю. За мной заязджала службовая машына і везла на стадыён ці ў «Стайкі», дзе трэніраваліся некаторыя каманды. Браў інтэрв'ю, рабіў рэпартажы.

Можа быць, я жыў няправільна, але па-іншаму не ўмеў і не навучыўся, – сказаў Навіцкі.