Усе навіны

Леўчанка пра прысуд музыкантам Tor Band: «Уявіце жыццё ў краіне, дзе закон не працуе»

31 кастрычніка, 23:06

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка адрэагавала ў сваім Instagram на судовыя прысуды музыкантам Tor Band.

«Уявіце жыццё ў краіне, дзе закон не працуе. 9,8 і 7,5 гадоў у турме за спяванне песень, якія, відаць, «дыскрэдытуюць» беларускі рэжым», – напісала Леўчанка.