Усе навіны

Леўчанка пра прысуд бацьку, які гвалтаваў сваіх дзяцей: «За гвалт – 10 гадоў, а за балатаванне ў прэзідэнты – 14-18»

28 лістапада, 23:30
2

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка пракаментавала прысуд, вынесены «судом», шматдзетнаму бацьку, які гвалтаваў сваіх дзяцей у Стаўбцах.

«Прысуд 10 гадоў за гвалт сваіх дачок, а за тое, што хацеў балатаваўся ў прэзідэнты 14-18 гадоў», – напісала Леўчанка ў сваім instagram.

У мінулым годзе ў шматдзетных бацькоў са Стаўбцоў адабралі пецярых непаўналетніх дзяцей. Пазней высветліліся, што бацька неаднаразова гвалтаваў дачок, а таксама наўмысна прычыняў фізічныя і псіхічныя пакуты дзецям.

«Суд» прызнаў 33-гадовага мужчыну вінаватым у здзяйсненні «дзеянняў сэксуальнага характару ў адносінах загадзя малалетніх, а таксама ў катаванні». Яму прызначылі 10 гадоў адбыцця ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тым часам за кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка, якія ў 2020-м годзе хацелі балатавацца на прэзідэнта Беларусі. Суды рэжыму Лукашэнкі прысудзілі ім 19 з паловай і 14 гадоў адпаведна.