Усе навіны
Фота

Кацярына Сныціна: «Роўна год, як Івулін выйшаў з турмы»

17 лютага, 12:41

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна адрэагавала на гадавіну выхаду з турмы журналіста Аляксандра Івуліна.

– Сёння роўна год, як Аляксандр Івулін выйшаў з турмы.

Я вельмі рада, што ты жывы, што мы сустрэліся на Тутаку, што мы гулялі ў вышыбалу і ты смяяўся сваім залівістым смехам (нарэшце ёсць хтосьці, хто смяецца яшчэ больш і гучней, чым я).

Ты выйшаў і на волі, у сённяшнім дні гэта самае галоўнае. Дзякуй за тое, што застанешся сабой пры любых раскладах, колькі б кілаграм ці валасоў ты не скінуў, за час зняволення.

Ты менавіта той чалавек, якога цяжкасці робяць мацней, – напісала Сныціна.

Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна ўтрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага 2023, цалкам адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах.