Усе навіны

Netflix не будзе працягваць здымку серыяла пра тэніс «Break Point»

9 сакавіка, 18:42

Netflix не будзе працягваць здымку серыяла пра тэніс «Break Point» з-за нізкіх рэйтынгаў і складанасцяў у доступе да гульцоў, паведамляе The Times.

Стваральнікам серыяла часта даводзілася атрымліваць дазвол агентаў на здымку і гутаркі з гульцамі, таму здымка серыяла адбывалася больш павольна і складана, чым задумвалася.

Таксама рэйтынгі Break Point былі ніжэй, чым у серыялаў пра «Формулу-1» і гольф. Аўдыторыя выказвала незадаволенасць з нагоды таго, што стваральнікі серыяла не паказалі шмат вострых тэм, такіх як дэпартацыя Джокавіча з Аўстраліі, допінгавы скандал Халеп, завяршэнне кар'еры Федэрэра.

Першая ракетка свету Іга Свёнтэк крытыкавала серыял з-за таго, што яны не прадэманстравалі ўклад, які ўносяць некаторыя гульцы ў дапамогу Украіне.

Таксама ў серыяле не было нададзена ніякай увагі магчымаму адхіленню расейскіх і беларускіх гульцоў з-за пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.