Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Чамусьці адчуваецца як Дзень Болю, а не Дзень Волі мне сёння»

25 сакавіка, 23:15

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна адрэагавала на Дзень Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

– Чамусьці адчуваецца як Дзень Болю, а не Дзень Волі мне сёння.

Не ведаю, не зразумела яшчэ.

Віншаванне ад мяне так сабе атрымалася, канешне. Але бываюць дні, калі ведаеш, што паўнавартасная радасць недзе наперадзе, і зараз не час.

Мне чамусьці сёння сумна, а не радасна бачыць вялікую колькасць людзей за мяжой у новых сваіх гарадах, якія сталі ім домам па абставінах, а не па іх асабістым выбары, таму што за ўсім гэтым стаіць вельмі шмат болю.

Але як і ўсё ў гэтым свеце... І гэта пройдзе!

І дыктатура скончыцца, радасць заменіць боль, і мы будзем там, а не тут… І гэта пройдзе.

Жыве Беларусь! Жыве ВОЛЬНА! – напісала Сныціна.