Усе навіны

Генеральны сакратар ПКБ Шудзейка: «Не хочам купляць права ўдзельнічаць на Параалімпіядзе. Такса за праверку спартсмена – 750 долараў»

18 красавіка, 19:57

Генеральны сакратар паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка расказаў аб правілах допуску на Паралімпіяду.

– Устаноўлена пэўная такса. Натуральна, мы змагаемся за нашу незалежнасць, слушнасць. Не хочам купляць права ўдзельнічаць на Паралімпійскіх гульнях, а жадаем даказаць на спартовай арэне. Такса – 750 долараў за чалавека. Мы павінны плаціць, каб нашых спартоўцаў правяралі.

Нечаканымі могуць быць дзеянні кіраўнікоў спартовых арганізацый. У студзені атрымалі адны правілы, праз паўтара месяца – іншыя. Знаходзімся з імі ў пастаянным кантакце і спрабуем ім даказаць, што яны ў нечым не маюць рацыі.

Абкладаюць нас штрафамі, іншымі эканамічнымі метадамі. Можа, каб аслабіць, – сказаў Шудзейка.