Усе навіны

Арцём Шрайбман: «Эксплуатацыя тэмы космасу вельмі блізкая да таго, як улада носіцца з любымі спартыўнымі дасягненнямі беларусаў»

20 красавіка, 11:16

Беларускі палітолаг Арцём Шрайбман у сваім праекце на YouTube-канале «Зеркала» распавёў пра тое, чаму беларускі рэжым так ставіцца да дасягненняў у спартыўнай і касмічнай сферах.

«Эксплуатацыя тэмы космасу вельмі блізкая да таго, як улада носіцца з любымі спартыўнымі дасягненнямі беларусаў, і як Лукашэнка любіць паказваць уцягнутасць у працэс падрыхтоўкі.

Што ў спорце, што ў космасе ўлада можа сказаць: «Вось бачыце гэта ўсё адбылося дзякуючы нашым інвестыцыях у гэтую сферу, нас крытыкавалі, але цяпер намі захапляецца ўвесь свет». Нават, калі па факце, за межамі дзяржсмі гэта мала хто заўважыў», – распавёў Шрайбман.