Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Любы спорт – гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў краіне»

21 красавіка, 23:55

Аляксандр Івулін расказаў пра сваё стаўленне да вялікага спорту.

– Мне здаецца, што любы спорт – гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў краіне. Мне здаецца, што гэта ўвогуле самае лепшае люстэрка.

Спорт Англіі – гэта паказчык таго, што адбываецца ў Англіі. Людзі ходзяць забаўляцца, людзі ходзяць плаціць за відовішча, людзі атрымліваюць задавальненне.

Мне чамусьці не вельмі прыкольна сачыць за лёгкай атлетыкай. Ну, прабег чалавек за 10 секунд, ну а дзе элемент шоу. Дзе там яшчэ нешта крутое?

І для мяне супер зразумелая гісторыя з топ-лігамі, з класнымі камандамі чэмпіянату. Таму што кожны год ты глядзіш новы серыял, які ўвогуле незразумела як скончыцца. І ў гэтым сэнсе мне здаецца, што спорт у разы, пры ўсёй павазе да тэатра, у разы цікавейшы за тэатр, – сказаў Івулін.