Усе навіны

Tribuna адкрывае вакансію iGaming Product/Project Manager

1 траўня, 16:54

Tribuna.com – адна з самых хуткарослых спартовых digital-кампаній Беларусі.

Аўдыторыя нашых праектаў перавысіла 7 мільёнаў карыстальнікаў у Беларусі і ва Украіне, а таксама блізкая да 10 мільёнаў у Францыі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах.

Разам з аўдыторыяй каналаў расце і наша каманда. Для нас важны ўклад кожнага ў працэсе стварэння прадукта, бо наш спецыяліст з'яўляецца экспертам і ўдзельнічае непасрэдна ва ўсіх працэсах.

Патрабаванні:

· досвед працы ў стварэнні анлайн-прадуктаў (web, mobile app) ад 2-х гадоў;

· разуменне спецыфікі працы казіно і букмекерскіх сайтаў;

· уменне фармаваць ТЗ для тэхнічнай каманды і высокі ўзровень soft skills;

· праактыўнасць і творчы падыход;

· уменне працаваць з аналітыкай і разуменнем UI/UX;

· вітаецца досвед працы бізнес-аналітыкам і ў агенцтвах.

Ад вас:

· удзел у распрацоўцы і прасоўванні iGaming-падзелу новых прадуктаў і функцыяналу на сайтах і ў мабільных дадатках Tribuna (Беларусь і заходнія рынкі);

· праектаванне інавацыйных букмекерскіх і iGaming-сэрвісаў, здольных канкураваць з лідарамі рынку;

· удзел у генерацыі новых гіпотэз для развіцця iGaming-падзелу;

· напісанне дакументацыі, ТЗ і брыфаў для каманды распрацоўкі і пастаянная камунікацыя з імі;

· каардынацыя працы каманды і забеспячэнне якаснага працэсу распрацоўкі і вынікаў.

Для вас:

· Праца ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць працу з найбуйнейшымі сусветнымі Гео;

· Магчымасць прымяніць веды практычна для вялікай аўдыторыі;

· Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;

· Індывідуальны графік (толькі для лепшых);

· Выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць выдалена :)

· Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Калі ты падзяляеш нашыя каштоўнасці і хочаш хутка развівацца, дасягаць карʼерных вышынь – дасылай сваё рэзюмэ на [email protected] з тэмай «iGaming Product/Project Manager».