Усе навіны

Расіяне і беларусы прапусцяць ЧС па пяцібор'і, на якім будзе адбор на Алімпіяду-2024

8 ліпеня, 15:40

Федэрацыя сучаснага пяцібор'я Расіі заявіла, што прадстаўнікі РФ і Беларусі ў 2023 годзе прапусцяць усе міжнародныя спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM).

Гэта азначае, што расіяне і беларусы не будуць выступаць на ЧС-2023, на якім будуць разыгрывацца ліцэнзіі на Алімпіяду-2024. Але яны яшчэ могуць атрымаць магчымасць кваліфікавацца праз ЧС-2024, калі яны будуць туды дапушчаны.

UIPM у красавіку прыняла рашэнне дапусціць да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі пасля рэкамендацый МАК.

«Працэс падачы заявак для спартсменаў з Расеі і Беларусі, якія жадаюць удзельнічаць у спаборніцтвах UIPM у якасці індывідуальных нейтральных атлетаў, адчыняецца 31 ліпеня 2023 гады.

Ні адна каманда спартсменаў з Расіі або Беларусі да спаборніцтваў дапушчана не будзе, а асобныя заяўнікі-спартсмены павінны даказаць Незалежнай камісіі, што яны ніколі актыўна не падтрымлівалі СВА, не служаць у расійскіх або беларускіх узброеных сілах або органах нацыянальнай бяспекі і выконваюць антыдопінгавыя правілы.

Адзначаецца, што заяўка павінна быць пададзена ў UIPM на працягу дзесяці дзён, пачынаючы ад тэрміна ў 90 дзён да пачатку тых ці іншых спаборніцтваў. А гэта азначае, што сёлета расейскія і беларускія спартсмены ўжо сапраўды не выступяць ні ў якіх спаборніцтвах пад эгідай UIPM», – гаворыцца ў заяве расейскай федэрацыі.