Усе навіны

Беларуска Гнедчык выйграла этап Кубка свету

27 красавіка, 21:15

У Будапешце праходзіць трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборстве, які завершыцца ў нядзелю.

Беларуска Марыя Гнедчык стала першай.

Яна прайшла ў фінал з другой сумай балаў. У фінале яна набрала 1435 балаў. Другой стала Сенмін Сун з Паўднёвай Карэі (1427), трэцяе месца ў Алены Мічэлі з Італіі (1417).