💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Кіраўнік беларускай федэрацыі паруснага спорту Спалан пра бан: «Стараемся захаваць спартсменаў»

27 траўня, 13:10

Кіраўнік беларускай федэрацыі паруснага спорту Алег Спалан падзяліўся меркаваннем аб адхіленні беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– Так атрымалася, што спачатку пандэмія каранавіруса ўмяшалася, затым па палітычных прычынах нашых спартсменаў адхілілі ад выступлення на міжнародных стартах. Таму імкнемся захаваць спартоўцаў і спадзяемся, што, вярнуўшыся ў вялікія гонкі, яны змогуць у поўнай меры раскрыцца.

– Ці намеціліся зрухі ў гэтым пытанні?

– 18 траўня адбылася традыцыйная паўгадавая нарада Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту – World Sailing.

Наколькі я разумею, ніякага рашэння не прынята. Прынамсі, афіцыйна нам ніякай інфармацыі не паведамілі. Але са сваіх крыніц ведаю, што гэтае пытанне абмяркоўвалася.

І большасць удзельнікаў нарады выказваліся за нядопуск расійскіх і беларускіх яхтсменаў да міжнародных стартаў і Алімпійскіх гульняў, у прыватнасці.

Галасавання, здаецца, не было. Таму ўсё засталося, як раней. Раней нас інфармавалі, што разумеюць усю сітуацыю, але прытрымліваюцца рэкамендацый МАК. Тым не менш цяпер большасць лічаць, што не трэба нічога мяняць, а пакінуць адхіленне ў сіле, – сказаў Спалан.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.