💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па ветразным спорце Спалан: «Яны там усе спаборнічаюць на ЧС, а мы ў сваёй кашы на возеры калупаемся»

26 чэрвеня, 23:19

Старшыня беларускай федэрацыі паруснага спорту, старшы трэнер зборнай Алег Спалан падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларускіх яхтсменаў да адбору на Алімпійскія гульні.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Магчыма, у наступным годзе, мы спадзяемся, у красавіку дапусцяць спартсменаў для ўдзелу ў адборы на Алімпійскія гульні.

Каранавірус на паўтара года выбіў усіх – у 2020 годзе практычна ўсе спаборніцтвы былі адмененыя, у 2021-м таксама позна пачаліся. А зараз санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. І ў ветразным спорце нас проста не дапушчаюць. Мы вядзем перапіску, але станоўчага рашэння няма, і яно наўрад ці будзе.

Для нас гэта вельмі дрэнна, бо яны там усе спаборнічаюць на чэмпіянатах свету і Еўропы, а мы тут ва ўласным соку, у сваёй кашы на возеры калупаемся. Максімум, што мы можам сабе дазволіць – разам з расіянамi [спаборніцтвы праводзіць]. У нас чатыры сумесныя спаборніцтвы, і сёлета мы пятае арганізуем, у жніўні яны прыедуць. Вось і ўвесь каляндар, – сказаў Спалан