Усе навіны

Віктар Бекша: «Застаюся ў «Шахцёры». Новых гульцоў таксама будзем шукаць і ў Еўропе»

30 красавіка, 20:31

Галоўны трэнер «Шахцёра» Віктар Бекша распавёў, што застаецца ў камандзе.

– Думкі ўжо накіраваны на падрыхтоўку да наступнага сезона менавіта ў гэтай камандзе. Кантракт яшчэ не падпісаны, але я застаюся ў Салігорску. Займаюся камплектаваннем каманды. Так што ўсё добра. Кіраўніцтва клуба таксама ў курсе гэтых справаў.

– Гульцы асноўнага складу перабяруцца ў іншыя каманды. Кім іх можна будзе замяніць?

– Зразумела, будзем падцягваць некаторых хлопцаў з маладзёжнай каманды. Таксама будзем шукаць прэтэндэнтаў і з расейскай Суперлігі.

Гэта будзе дастаткова складана. Большасць добрых гульцоў ужо на кантрактах і знайшлі сабе новую каманду ці засталіся ў папярэдняй. Па фінансах можам недзе не пацягнуць. У Еўропе таксама будзем шукаць. Дзве пазіцыі ў нас пакуль не зачыненыя. Так што падумаем.

Два легіянеры нас, хутчэй за ўсё, пакінуць. Мехіч сапраўды, Фіэль верагодней за ўсё таксама. Па ім яшчэ поўнасцю пытанне не закрытае. На пазіцыю даігравальнікаў нам сапраўды патрэбныя валейбалісты, – сказаў Бекша ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».