Усе навіны
Photo

Зборная Беларусі атрымала 600 тысяч рублёў за 4-е месца на ЧС

12 сакавіка, 14:35

12 сакавіка адбылося ўзнагароджанне зборнай Беларусі, якая вярнулася з чэмпіянату свету з 4-м месцам.

Галоўнай узнагародай стаў сертыфікат на 600 тысяч беларускіх рублёў. Таксама футбалістам уручылі памятныя граматы і падарункі.

У віншаванні спартсменаў удзельнічалі кіраўнік НАК рэжыму Лукашэнкі Віктар Лукашэнка і так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук, якія таксама выступілі з прамовай.

Ад імя зборнай ля трыбуны таксама выступілі найлепшы бамбардзір ЧС Ігар Брыштэль і галоўны трэнер Ніка Альварада.

Нагадаем, што ў паўфінале ЧС беларусы саступілі Італіі (3:3: 4:5 пен.), а ў матчы за 3-е месца – Ірану (1:6).