Усе навіны

Ігар Брышцель: «Ёсць прапанова ад італьянскай «Катаніі» пад Лігу чэмпіёнаў»

18 сакавіка, 08:31

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель расказаў аб развіцці кар'еры.

– На міжнародных спаборніцтвах ёсць магчымасць выступіць толькі са зборнай. Крыўдна. У мяне вельмі добры клуб «Крышталь», які чатыры разы станавіўся ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе. Я вельмі шчаслівы, што гуляю ў ім.

Цяпер ёсць прапанова ад італьянскай «Катаніі» пад Лігу чэмпіёнаў. Вядуцца перамовы з маім сёлетнім клубам для таго, каб я згуляў за італьянцаў на адным турніры. Не ведаю, адпусцяць, не адпусцяць. Вырашаць такія пытанні – не ў маёй кампетэнцыі. Калі будзе магчымасць, з радасцю паўдзельнічаю, – сказаў Брышцель.