Усе навіны

Капітан зборнай Беларусі Канстанцінаў пра перамогу на ЧС над Партугаліяй: «Мы фізічна мацнейшыя былі, за кошт гэтага дацярпелі»

13 сакавіка, 19:33

Капітан зборнай Беларусі па пляжным футболе Іван Канстанцінаў пракаментаваў перамогу над Партугаліяй на чэмпіянаце свету (4:3).

«У Партугаліі зараз змена пакаленняў, першая змена рэальна добрая, а з другой зменай можна было пагуляць. Быў шанцік. Мы фізічна мацнейшыя былі, за кошт гэтага дацярпелі апошнія секунды гэтыя.

Эмоцыі былі літаральна дзве хвіліны, зайшлі ў распранальню, усё – зпусташэнне. Як быццам выклаліся поўнасцю. Але ў канцы матча... Ну, не перадаць, эмоцыі зашкальвалі», – сказаў Канстанцінаў.