Tribuna/Футбол/Блогі/Факты пра заробак Мбапэ, якія палягчаюць «ПСЖ» развітанне з зоркай

Факты пра заробак Мбапэ, якія палягчаюць «ПСЖ» развітанне з зоркай

Вось колькі гульцоў Лігі 1 можна ўтрымліваць на грошы Кіліяна.

22 лютага, 11:05
Факты пра заробак Мбапэ, якія палягчаюць «ПСЖ» развітанне з зоркай

Здаецца, гэта ўжо рэальнасць: Кіліян Мбапэ сыходзіць з «ПСЖ» па завяршэнні кантракту, і ўжо быццам дамовіўся з «Рэалам» пра пяцігадовае пагадненне.

Па ім ён будзе атрымліваць 15-30 млн еўра зарплаты за сезон, калі верыць інсайдам – гэта без 150-мільённага падпіснога бонуса, раскіданага на працягласць кантракту.

У «ПСЖ» яго чыстая зарплата (без бонусаў) была значна большай. Паказваем наколькі.

У часовым вымярэнні: зарабляў па 47 еўра ў хвіліну, амаль еўра – на кожную секунду знаходжання ў клубе

Для пачатку – пра тое, колькі за сем гадоў у клубе (у сезоне 2017/18 на правах арэнды з «Манака», наступныя 6 гадоў – на паўнавартасным кантракце) зарабіў Кіліян.

У гэтым дапаможа разабрацца партал Capology, які спецыялізуецца на заробках футбалістаў – без уліку бонусаў (тут і далей менавіта так). Лічым «чыстымі» – пасля выліку падаткаў:

  • сезон 2017/18 – €9,77 млн;
  • сезон 2018/19 – €10,25 млн;
  • сезоны 2019/20 i 2020/21 – па €17,65 млн;
  • сезоны 2021/22, 2022/23 i 2023/24 – па €39,6 млн.

Усяго - 174,12 млн еўра. Для разумення, гэта ў сярэднім:

  • €2 072 857 у месяц;
  • €68 095 у дзень;
  • €2 837 у гадзіну;
  • €47 у хвіліну;
  • €0,79 у секунду.

У «ПСЖ» вызваляецца €72 млн да сплаты падаткаў – гэта больш, чым зарплатная ведамасць 16 з 17 іншых клубаў Лігі 1

Да выліку падаткаў «ПСЖ» плаціў Мбапэ €72 млн у год (і яшчэ плаціць у гэтым сезоне, вядома). Гэта і без таго астранамічная сума, але асабліва адчувальная яна на фоне агульных зарплатных ведамасцяў іншых клубаў – звесткі таго ж партала Capology.

У 16 з 17 іншых клубаў Лігі 1 гадавая ведамасць агулам меншая, чым заробак Мбапэ ў «ПСЖ»:

  • «Манака» – €57,65 млн;
  • «Ліён» – €55,26 млн;
  • «Рэн» – €28,64 млн;
  • «Ніца» – €26,77 млн;
  • «Ліль» – €25,33 млн;
  • «Нант» – €24,39 млн;
  • «Ланс» – €22,09 млн;
  • «Лар'ян» – €21,29 млн;
  • «Манпелье» – €17,66 млн;
  • «Страсбур» – €16,45 млн;
  • «Рэймс» – €15,92 млн;
  • «Брэст» – €13,69 млн;
  • «Гаўр» – €11,87 млн;
  • «Мец» – €11,01 млн;
  • «Тулуза» – €9,75 млн;
  • «Клермон» – €8,84 млн.

Для яшчэ больш глыбокага разумення прорвы, адзіны клуб, які плаціць футбалістам у цэлым больш, чым «ПСЖ» Кіліяну – «Марсэль», якi трацiць €73,51 млн, усяго на €1,5 млн больш.

Ды і ў цэлым – «ПСЖ» за свабодныя сродкі зможа пакрыць зарплатныя ведамасці «Клермона», «Тулузы», «Меца», «Гаўра», «Брэста» і «Рэймса» разам – яшчэ і трохі застанецца.

І калі цікава – зарплатны фонд парыжан у гэтым сезоне складае €292 млн (год таму – 361 млн). Неверагодны адрыў ад астатніх, які цяпер крыху скароціцца.

***

Таму калі кіраўніцтву «ПСЖ» захочацца пашукаць пазітыў у сітуацыі са стратай зоркі, то галоўны плюс мы цяпер ведаем.

Фота: Panoramic/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты