Tribuna/Футбол/Блогі/Неверагодная энергія Анчалоці – паглядзіце, як італьянец зараджае футбалістаў «Рэала» на святкаванне чэмпіёнства

Неверагодная энергія Анчалоці – паглядзіце, як італьянец зараджае футбалістаў «Рэала» на святкаванне чэмпіёнства

Карла сёлета стукне 65!

5 траўня, 16:11
Неверагодная энергія Анчалоці – паглядзіце, як італьянец зараджае футбалістаў «Рэала» на святкаванне чэмпіёнства

5 мая «Рэал» аформіў свой чарговы чэмпіёнскі тытул у Іспаніі. У суботу «сметанковыя» спачатку абгулялі «Кадыс» 3:0, але фармальна выйгралі Ла Лігу крыху пазней – пасля паражэння «Барселоны» ў Жыроне 2:4, у выніку чаго мадрыдцы сталі недасягальнымі для каталонцаў (ні для першых, ні для другіх):

Для «Рэала» гэтае чэмпіёнства стала 36-м у гісторыі. У бліжэйшага пераследвальніка «Барселоны» – 27, у трэцяга «Атлетыка» – 11. Ва ўсіх астатніх – менш за 10:

Тым часам у сеціве завірусілася відэа святкавання «Рэалам» чэмпіёнства. У твітары Фабрыцыа Рамана яно ўжо сабрала 3 млн праглядаў. Здаецца, карыстальнікам вельмі спадабалася рэакцыя Карла Анчалоці. Калі футбалісты мадрыдскага клуба ўжо пераставалі скакаць і крычаць, у натоўп уварваўся трэнер і даў другі зарад энергіі. Нагадваем: 10 чэрвеня Карла споўніцца 65!

Для Анчалоці гэта шосты чэмпіёнскі тытул у трэнерскай кар'еры. Ён двойчы перамагаў з «Рэалам» у Ла Лізе, па адным разе з «Міланам» у Серыі А, «Баварыяй» у Бундэслізе, «Чэлсі» ў Прэмʼер-лізе і «ПСЖ» у Лізе 1.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты