Усе навіны

Зуева заняла 5-е месца на спартакіядзе ў Расіі на дыстанцыі 3000 метраў

14 лютага, 14:10

Беларуская канькабежка Марына Зуева стала пятай на дыстанцыі 3000 метраў на спартакіядзе ў Расіі. У адрозненне ад іншых спартовак беларуска бегла без пары.

Яе вынік склаў 4:18,79.

Першае месца заняла расіянка Аляксандра Саюціна (4:13,53), на другім месцы – яе суайчынніца Кацярына Кошалева (4:13, 74). Бронза дасталася Анастасіі Рыгоравай (4:17,75) з Расіі.