Усе навіны

Кацярына Слоева: «Зуева адмовілася бегчы камандную гонку на спартакіядзе ў Расіі»

15 лютага, 11:58

Беларуская канькабежка Кацярына Слоева расказала, што зборная Беларусі не выступіць у каманднай гонцы на спартакіядзе ў Расіі.

– Спаборніцкі дзень для вас скончаны. Не атрымаецца выступіць у каманднай гонцы. У чым прычына?

– Я ніколі не была супраць далейшага выступу ў камандных гонках. Нам перадалі, што адна з удзельніц, Марына Зуева, адмовілася бегчы, а ўдваіх мы ўдзельнічаць не можам. У нас усяго ад зборнай тры дзяўчынкі, выбіраць не даводзіцца. У цэлым, гэта не нашая віна, гэтае пытанне яшчэ будзе ўзнятае, але ўжо не ад нас, – сказала Слоева.