Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванова: «Упэўненая, што вайны ў Беларусі не здарыцца, усё будзе добра, бо краіна ў надзейных руках»

12 сакавіка, 17:55

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка за рэжым, член «парламента» Лукашэнкi Анастасія Мірончык-Іванова выказалася пра вайну.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Не дай Бог, каб [вайна] паўтарылася. Упэўненая, што такога не здарыцца. Той боль беларускага народа, той боль савецкага народа, боль маці – глядзець карціны без слёз на вачах немагчыма. Не дай Бог паўторыцца такое. Упэўненая, усё будзе добра, таму што наша краіна ў надзейных руках. Мы будзем перадаваць свой досвед, навучаць маладое пакаленне, – сказала Мірончык-Іванова ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».