Усе навіны

Максім Недасекаў: «Імкнуся не закранаць тэму допуску беларусаў да Алімпіяды»

22 красавіка, 16:29

Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў падзяліўся меркаваннем аб магчымым допуску да Алімпіяды.

– Бачу, што зараз ідзе дыскусія аб тым, як будуць беларусы выступаць на Алімпіядзе. Я стараюся гэтай тэмы не закранаць. Тут і траўма, і ўвогуле стаўленне да беларускай лёгкай атлетыкі з боку ІААФ. За мінулы год нічога не змянілася, – сказаў Недасекаў.