Усе навіны

Чэмпіянат Еўропы, індывідуальная гонка: золото у Шпарк, Каррара – 11-я

25 студзеня 2023, 18:19

25 студзеня прайшла жаночая індывідуальная гонка ў рамках чэмпіянату Еўропы ў швейцарскім Ленцархайдзе.

Першапачаткова Перамогу ў гонцы атрымала прадстаўніца Італіі Мікела Карара. Аднак яе вынік апратэставалі.

Сістэма электроннага адсочвання вынікаў па памылцы не ўлічыла два промахі Карары на другім агнявым рубяжы.

Ёй дабавілі дзве хвіліны штрафу, таму яна апусцілася на 11-е месца.

Пасля перагляду перамогу ў гонцы атрымала немка Ліза Марыя Шпарк.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2022/23

Ленцархайдэ, Швейцарыя

Мужчыны

Індывідуальная гонка

1. Ліза Марыя Шпарк (Германія) – 45.02,4 (0+0+0+0)

2. Юлія Джыма (Украіна) – 5,5 (0+1+0+0)

3. Селіна Гроціян (Германія) – 33,3 (0+0+0+2)

4. Ванэса Хінц (Германія) – 37,9 (0+0+0+1)

5. Цільда Юхансон (Швецыя) – 49,2 (0+0+2+0)

11. Мікела Каррара (Італія) - 1.12,3 (0+2+1+0)