Усе навіны

Дзмітрый Лазоўскі: «Сядзець і чакаць, што Беларусь запросяць на этапы Кубка свету, недарэчна»

7 траўня, 17:26

Біятланіст зборнай Беларусі Дзмітрый Лазоўскі падзяліўся меркаваннем аб адхіленні ад Кубка свету.

– Як кажуць: надзея памірае апошняй. Сядзець і чакаць, пакуль нас вернуць у міжнародную сям'ю, запросяць на этапы Кубка свету, недарэчна. У нашай сітуацыі проста неабходна планаваць свае спаборніцтвы.

Калі нас вернуць, тады ўжо будзем нешта думаць. Не планаваць свой сезон і чакаць нейкага адказу ў цяперашняй сітуацыі вельмі неабдумана і няправільна ў любым выпадку.

Не паедзем на Кубак свету, значыць будзем тут спаборнічаць ва ўжо звыклым фармаце, спыняцца нам нельга, – сказаў Лазоўскі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.