Усе навіны

Ёханэс Бо стаў трэцім біятланістам у гісторыі ЧС, які выйграў 5 залатых медалёў на адным турніры

16 лютага 2023, 21:35

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо разам з Мартэ Ульсбю-Ройселан выйграў сінгл-мікст ЧС, які праходзіць у Аберхофе.

Гэта 5-е золата Бо на гэтым чэмпіянаце свету. Ён стаў трэцім біятланістам у гісторыі, які выйграў 5 залатых медалёў у межах аднаго ЧС. Раней гэта ўдавалася толькі немцы Лаўры Дальмаер і Ульсбю-Ройселан.

Бо можа ўстанавіць рэкорд чэмпіянатаў свету, калі выйграе мас-старт і/ці мужчынскую эстафету. Зараз у яго актыве 17 залатых медалёў на ўсіх чэмпіянатах свету.