Усе навіны

Правядзенне эстафет на ЧС па біятлоне ў Аберхофе пад пытаннем з-за ўмоў надвор'я

17 лютага 2023, 21:35

Правядзенне класічных эстафет на чэмпіянаце свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе пад пытаннем з-за пагаршэння ўмоў надвор'я.

Згодна з прагнозам надвор'я, 18 лютага, у дзень правядзення гонак, парывы ветру ў Аберхофе будуць дасягаць 85 км/г.

Арганізатары паведамілі, што такія ўмовы «могуць уяўляць небяспеку для спартсменаў і гледачоў».

Арганізатары збяруцца ў суботу ў 9:30, каб вырашыць лёс гонак.

Старт мужчынскай гонкі запланаваны на 13:45, жаночай – на 17:00.