Усе навіны

Кубак лігі клубнага біятлона, гонка пераследавання, мужчыны: Смольскі здабыў перамогу

19 лістапада, 10:16

19 лістапада на Кубку Лігі клубнага біятлону ў Ханты-Мансійску пройдзе мужчынская гонка пераследвання. У гонцы прымуць удзел беларусы і расіяне.

Заснавальнікамі лігі сталі Рэгіянальны клуб біятлона Маскоўскай вобласці і Беларускі клуб біятлона, асноўная мэта арганізацыі – правядзенне альтэрнатыўных Міжнароднаму саюзу біятланістаў спаборніцтваў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак лігі клубнага біятлону

Ханты-Мансійск

Гонка пераследавання

Мужчыны

Пачатак – 9:30

1. А. Смольскі (Беларусь) – 32.53,1 (1)

2. А. Бабікаў (Расія) – +23,7 (1)

3. К. Халілі (Расія) – +30,5 (1)

4. Н. Лобастаў (Беларусь) – +43,8 (0)

11. Д. Лазоўскі (Беларусь) – +1.29,3

12. М. Варабей (Беларусь) – +1.47,3

17. П. Белько (Беларусь) – +2.27,8

22. С. Данілаў (Беларусь) – +3.38,0

27. І. Тулацін (Беларусь) – +4.45,4