Усе навіны

Тандрэвольд выйграла індывідуальную гонку на КМ у Холменколене

1 сакавіка, 16:44

Сёння, 1 сакавіка, адбылася жаночая індывідуальная гонка на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Холменколене.

Яе перанеслі з 29 лютага на 1 сакавіка з-за дрэнных умоў надвор'я.

Перамогу ў гонцы атрымала нарвежка Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд.

Кубак свету па біятлоне

7-ы этап

Холменколлен, Нарвегія

Індывідуальная гонка

Жанчыны

1. Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд (Нарвегія) – 44.13,1 (1)

2. Эльвіра Эберг (Швецыя) – 28,8 (2)

3. Іда Ліен (Нарвегія) – 32,0 (1)

4. Ліза Віттоцы (Італія) – 51,2 (2)

5. Тэрэза Ваборнікава (Чэхія) – 1.08,6 (1)

6. Ванэса Фойхт (Германія) – 1.19,5 (1)