💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Украінец Гераскевіч: «Калі нас не будзе на спаборніцтвах з расіянамі і беларусамі, ніхто не перашкодзіць расійскай прапагандзе. Значна дзейсней паехаць і там пратэставаць»

14 красавіка 2023, 21:30

Украінскі скелетаніст Уладзіслаў Гераскевіч пракаментаваў загад аб забароне дэлегацыям украінскіх зборных удзельнічаць у спаборніцтвах, да якіх дапушчаны расіяне і беларусы.

«Лічу, што гэтае рашэнне і гэты загад цалкам некампетэнтны. Ён няправільны. У ім бачна, што «для нераспаўсюду расійскай прапаганды мы пішам гэты загад». І першым жа пунктам украінскім спартсменам забаронена наведваць міжнародныя спаборніцтвы, дзе будуць дапушчаны расіяне і беларусы.

Пытанне, як гэта ўвогуле звязана? Наадварот, нас не будзе – ніхто не будзе перашкаджаць распаўсюджваць тую ж прапаганду і тыя ж наратывы расійскія. У маім бачанні значна дзейсней, калі мы едзем на спаборніцтвы і там пратэстуем – робім немагчымым проста правядзенне гэтых спаборніцтваў міжнародных, дзе дапушчаныя расійскія і беларускія спартсмены. Здаецца, гучыць лагічна.

Але пунктамі 2-3 загады закрылі гэтую магчымасць. Самы вялікі пункт 5-ы – толькі пра тое, што будуць маніторыць і створаць чарговую незразумелую камісію, якая будзе вырашаць лёс той ці іншай федэрацыі. Гэта проста новы карупцыйны калідор, якім будуць карыстацца некаторыя чыноўнікі ў Мінмаладзёжспорту», – сказаў Гераскевіч.