💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Міжнародная федэрацыя бабслея і шкілетона працягнула забарону на ўдзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах

24 верасня, 15:06

Міжнародная федэрацыя бабслея і шкілетона (IBSF) працягнула забарону на ўдзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах.

Пра гэта Tribuna.com паведаміў Уладзіслаў Гераскевіч.

«Толькі што скончыўся кангрэс Міжнароднай федэрацыі бабслея і шкілетона. І галоўнае для нас, што мы не ўбачым у наступным сезоне расійскіх спартсменаў на лядовых арэнах, лядовых трэках.

У мінулым сезоне яны былі адхілены, мы плённа працавалі над гэтым. Нам удалося ў мінулым сезоне іх адхіліць, і ў гэтым сезоне адхіленне працягваецца, яно застаецца ў сіле. Наша плённая праца ўвесь гэты сезон і міжсезонне паказала вынік. Пытанне пра вяртанне нават не ўзнімалася на кангрэсе, за што мы вельмі ўдзячныя ўсім нашым калегам і ўсім членам IBSF.

Я вельмі рады, што наш спорт застанецца чыстым ад расійскай прапаганды. Мы зможам прапагандаваць нашыя каштоўнасці: сяброўства, аб'яднанне з цывілізаванымі краінамі і ўсімі нашымі партнёрамі. І будзем змагацца за чысты спорт, за сумленны спорт», – сказаў Гераскевіч.