Tribuna/Футбол/Блогі/Пасля чэмпіёнства «Рэала» Вінісіус высмеяў лідара «Барселоны». Прыгадаў яму старое інтэрв'ю

Пасля чэмпіёнства «Рэала» Вінісіус высмеяў лідара «Барселоны». Прыгадаў яму старое інтэрв'ю

Чарговае жорсткае Класіка ў сацсетках.

8 траўня, 02:40
Пасля чэмпіёнства «Рэала» Вінісіус высмеяў лідара «Барселоны». Прыгадаў яму старое інтэрв'ю

«Рэал» разграміў «Кадыс» у 34-м туры іспанскай Ла Лігі, а пасля перамогі «Жыроны» над «Барселонай» – афіцыйна стаў чэмпіёнам Іспаніі. 36-ы тытул для «Мадрыда»!

Праз матч у адказ з «Баварыяй» у Лізе чэмпіёнаў «сметанковыя» перанеслі святкаванне, але гэта не перашкодзіла гульцам і штабу парадавацца перамозе. Некаторыя адразу ж пабеглі ў сацсеткі, каб падзяліцца радасцю.

Не стаў выключэннем і зорны форвард «Рэала» Вінісіус Жуніяр. Бразілец зрабіў рэпост фан-старонкі Каралеўскага клуба з пералікам тытулаў гульцоў «Мадрыда». Усё б нічога, але Віні пракаментаваў пост, напісаўшы: «Новая эра».

Гэта не проста словы. Гэта цытата цэнтральнага абаронцы «Барсы» Рональда Араухі.

У студзені 2023 года «Барселона» перамагла «Рэал» 3:1 у матчы за Суперкубак Іспаніі. Многія адзначалі менавіта Арауха, які тады згуляў на пазіцыі правага абаронцы і фактычна «з'еў» Вінісіуса. Адразу пасля сустрэчы ў зоне для інтэрв'ю Рональд выдаў: «Гэта пачатак новай эры! Як жа мне падабаецца гэтая назва».

«Мадрыд» хоць і выбіў пасля каталонцаў з Кубка Іспаніі, але чэмпіянат 22/23 узяла менавіта каманда Араухі.

2024 год пачаўся і працягнуўся дрэнна для «Барселоны»: буйная параза 1:4 у Суперкубку ад «Мадрыда», вылет з 1/4 Кубка ад Більбаа, вылет у 1/4 ЛЧ ад «ПСЖ», а цяпер яшчэ і датэрміновае чэмпіёнства «Рэала».

Арауха апошнім часам крытыкуюць за нястрыманасць і чырвоныя карткі, пайшлі нават чуткі пра магчымы трансфер, а тут яшчэ і ворагі троляць у сацсетках.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты